На Глыбоччыне жыве сэрца беларускага кавальства


Сучасныя кавалі карыстаюцца станкамі і фактычна штампуюць свае працы. Фотакарэспандэнт belsat.eu пабываў на Глыбоччыне, дзе яшчэ жыве традыцыя сапраўднага, «ручнога» кавальства ды адкуль пачалося адраджэнне гэтага рамяства ў Беларусі.
Kavali_Glubochchyny_16
У 90-я гг. кавальства ў Беларусі перажывае новы росквіт. Вялікую ролю ў гэтым адыгралі Аляксандр і Дзяніс Дубіны – бацька і сын, кавалі з Глыбокага. Менавіта ў Глыбокім адбыўся першы ў новай гісторыі Беларусі міжнародны кавальскі фестываль.

Kavali_Glubochchyny_05
Аляксандр Дубіна быў перакананы, што сапраўдны майстар мае ўкладаць энергію душы і цела ў кожны свой твор, апрацоўваючы ўручную кожны элемент – менавіта гэта робіць кожную працу непаўторнаю. А штампоўка і станкі ператвараюць кавальства ў звычайную вытворчасць.

Каваль Аляксандр Дубіна пайшоў з жыцця ў 2003 годзе, але ягоную справу працягвае сын Дзяніс. Ён заўважае, што цікаўнасці да кавальства цяпер паменела.


Тым не менш, Дзяніс прыходзіць у мадэрнізаваную бацькоўскую кузню, каб ствараць новае – сапраўдныя мастацкія творы паўстаюць з абрэзку металічнага прута.

Kavali_Glubochchyny_12
Каваль са шкадаваннем гаворыць, што замоваў на вялікія вырабы ўсё менш – на гэта патрэбна больш часу, высілкаў і, адпаведна, кошт вышэйшы. Канкураваць з кавалямі, якія «штампуюць» вырабы метадам халоднага кавальства, цяжка.

Kavali_Glubochchyny_15
Потым Дзяніс запрашае ў бацькоўскі дом, дзе вісіць партрэт Аляксандра Дубіны.

Kavali_Glubochchyny_19
Помнік на магіле бацькі – таксама ўнікальны твор, варты сапраўднага майстра.

Kavali_Glubochchyny_18

Kavali_Glubochchyny_17

Kavali_Glubochchyny_20
На вуліцах Глыбокага можна пабачыць творы мясцовых кавалёў. Гэта працы, вядома, Аляксандра і Дзяніса Дубіны, а таксама Юрыя Татарынавіча ды іншых.

Kavali_Glubochchyny_26

Kavali_Glubochchyny_22

Kavali_Glubochchyny_23

Kavali_Glubochchyny_27

Kavali_Glubochchyny_24

Kavali_Glubochchyny_21
У парку ля Сядзібы Якімовіча можна пабачыць каваную карэту, а таксама мноства меншых каваных элементаў: гэта ліхтары, каваныя кветкі, арэлі ды лаўкі.

АС/МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў