На гэтым тыдні ў Беларусі – халоднае і дажджыстае надвор’е


У бліжэйшыя дні тэмпература ў краіне чакаецца на 3–6 градусаў ніжэйшая за кліматычную норму. Пра гэта сведчаць звесткі Белгідрамету. Таксама прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, якія парадзеюць толькі пад канец тыдня.

У аўторак на большай частцы Беларусі кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах навальніцы з парывістым ветрам. Уначы 8-13 градусаў, удзень 15-21.

Hавiны
У Беларусі вецер валіць дрэвы на дарогі ды аўтамабілі
2019.07.01 20:44

У сераду на большай частцы тэрыторыі краіны дажджы, удзень месцамі з навальніцамі. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Уначы 7-12 градусаў, удзень не больш за 14-20 градусаў.

У чацвер на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы. Ноччу ў асобных раёнах слабы туман. Удзень месцамі па ўсходзе магчымыя навальніцы. Уначы 8-13 градусаў, удзень – 15-22.

У пятніцу месцамі кароткачасовыя дажджы. Уночы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Уначы 5-12 градусаў. Удзень 13-20, месцамі па паўднёвым захадзе да 21-22.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў