На гэтым тыдні ў беларусаў толькі тры працоўныя дні


Працоўны тыдзень 5-11 сакавіка будзе кароткі – толькі панядзелак, аўторак і серада.

8 сакавіка ў Беларусі адзначаюць Міжнародны жаночы дзень. За пятніцу, 9 сакавіка, беларусы адпрацавалі ў мінулую суботу 3 сакавіка.

Працягласць працоўнага дня ў сераду, 7 сакавіка, як у перадсвяточны дзень, скароцяць на гадзіну.

Адпаведныя змены былі зацверджаныя пастановай Савету міністраў № 903 ад 29 лістапада 2017 года.

Працадаўцы маюць права самастойна вызначаць каляндар працоўных і святочных дзён. Тое самае датычыць навучальных установах. Частка вну 9 сакавіка будзе працаваць.

Наступныя «доўгія выходныя» чакаюць беларусаў у красавіку: на Радаўніцу і Вялікдзень.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў