На Гарадзеншчыне зубры знішчылі дзясяткі гектараў палеткаў з азімымі


У Гарадзенскай вобласці на зуброў пачалі скардзіцца вяскоўцы. Жывёлы фактычна «пад нуль» зʼядаюць высеяныя азімымі цэлыя палеткі.

Пра інцыдэнт распавядае ОНТ.

З праблемай такога маштабу ў рэгіёне сутыкнуліся ўпершыню. У гаспадарках «Гожа» і «Прагрэс-Верцялішкі» зубры знішчылі азімы рапс і вытапталі палеткі. Ад жывёлінаў пацярпелі амаль 30 гектараў пасеваў. Шкода ацэньваецца на суму больш за 25 тысячаў рублёў. Яшчэ столькі ж давядзецца выдаткаваць, каб усе перасеяць.

Вяскоўцы вінавацяць зуброў з гаспадаркі «Азёры», размешчанай непадалёку. За 20 гадоў іх статак вырас да 300 асобінаў, і цяпер жывёлам цесна: яны шукаюць новыя землі, каб пракарміцца.

Пакуль што супрацьстаяць зубрам вырашана ўсталяваннем агароджаў уздоўж лесу. Ёсць таксама ідэя высаджваць азімыя спецыяльна для зуброў на лясных палянах. Але гэта часовыя меры. У гаспадарках лічаць, што да наступнай вясны зуброў трэба будзе ці рассяляць, або выдаваць ліцэнзіі на паляванне.

Hавiны
Каля Горадні зубра пераехалі двойчы, ён загінуў, кіроўцам пагражае буйны штраф
2019.01.02 17:45

CK belsat.eu

Стужка навінаў