На Гарадзеншчыне затрымалі вырабнікоў дронаў-кантрабандыстаў


Фота hightech.fm

Пра раскрыццё і затрыманне злачыннай групы паведаміла гарадзенскае дзяржаўнае тэлебачанне.

Вядома, што кліентаў стваральнікі дронаў-кантрабандыстаў шукалі праз сеціва. Супрацоўнікі КДК пад выглядам пакупнікоў звязаліся з прадстаўнікамі групы і правялі кантрольны закуп абсталявання, пасля чаго іх затрымалі.

Паводле экспертаў, дальнасць палёту грузавога дрона-кантрабандыста складае каля 10 км. За адзін раз апарат можа перавезці да 20 кілаграмаў цыгарэт (больш чым 80 блокаў). Следства ўстанавіла, што дроны перыядычна ляталі ў Польшчу і Літву.

Следчыя распачалі крымінальную справу за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Вытворцам апаратаў пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары