На Гарадзеншчыне выявілі рарытэтнае Евангелле, якому каля 300 гадоў


Падчас этнаграфічнай практыкі студэнты гістарычнага факультэту БДУ выявілі на Гарадзеншчыне рарытэтнае Евангелле ўзростам каля 300 гадоў, паведамляе прэсавая служба БДУ.

Уладальнікам кнігі з’яўляецца жыхар Зэльвенскага раёну Аляксандр Калюта. Біблія перадаецца ў сямʼі як рэліквія ад бацькі да сына на працягу больш за пяць пакаленняў. Паводле словаў уладальніка выдання, узрост кнігі можа складаць 300 гадоў.

Сапраўдны пераплёт не захаваўся. Усталяваць дакладны ўзрост старадрукаванага Евангелля трэба будзе навукоўцам гістарычнага факультэта БДУ. Яны таксама вызначаць унікальнасць асобніка.

Фота: bsu.by

Звычайна падобныя выданні можна сустрэць у фондах музеяў, цэрквах, прыватных калекцыях. Таму такая знаходка сярод мясцовых жыхароў можа стацца каштоўным артэфактам.

Гэтак у 2016 годзе ў межах этнаграфічнай практыкі студэнтаў гістарычнага факультэта БДУ быў выяўлены абраз Святой велікамучаніцы Варвары, які датуецца 2-й паловай 19 стагоддзя. Абраз належаў жыхарцы Барысаўскага раёну, якая і перадала яго ўдзельнікам экспедыцыі. Гісторыкамі была праведзена атрыбуцыя, пасля чаго абраз папоўніў фонд Нацыянальнага гістарычнага музею.

Велікодная Усяночная ў адной з самых старых цэркваў Беларусі. Фотарэпартаж

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары