На Гарадзеншчыне ў продаж трапілі расейскія прыправы з кішачнай палачкай


Расейскія прыправы з бактэрыямі групы кішачнай палачкі выяўленыя ў продажы ў Гарадзенскай вобласці. Пра гэта паведамляецца на сайце абласной інспекцыі Дзяржстандарту.

У адным з гандлёвых абʼектаў Наваградка інспекцыя выявіла молаты перац расейскай вытворчасці «Бабушкин хуторок». Пры правядзенні выпрабаванняў у акрэдытаванай лабараторыі ў спецыі былі знойдзены бактэрыі групы кішачнай палачкі.

Прыправа, дзе выявілі кішачную палачку. Фота – gosstandart.grodno.by

А ў духмяным перцы гарошкам гандлёвай маркі «Приправка», які рэалізоўваўся ў Іўеўскім раёне, выяўленыя не толькі бактэрыі групы кішачнай палачкі (каліформы), але і цвіль. Колькасць цвілі перавышала дапушчальныя паказнікі ў 3,2 разу.

Прыправа, дзе выявілі кішачную палачку. Фота – gosstandart.grodno.by

«Ужыванне прадукцыі з кішачнай палачкай стварае пагрозу нанясення шкоды жыццю і здароўю чалавека. Па выніках праверак выдадзеныя прадпісанні аб забароне да рэалізацыі небяспечнага перцу чорнага молатага і перцу гарошкам. Акрамя таго, спыненае дзеянне на тэрыторыі краіны дэкларацыі аб адпаведнасці. Прадукцыю занеслі ў рэестр небяспечнай прадукцыі, забароненай да ўвозу і (або) абарачэння на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, размешчаны на сайце Дзяржстандарту», – паведамляецца на сайце дзяржнагляду.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў