На Гарадзеншчыне «МАЗ» пратараніў жылы дом. Фотафакт


У вёсцы Глушнёва Гарадзенскага раёну грузавік «МАЗ» выпадкова пратараніў жылы дом. У хаце нікога не было, бо ўладальнікі выкарыстоўвалі яе ў якасці лецішча і прыязджалі туды рэдка.

Як паведамляе ДАІ УУС Гарадзенскага аблвыканкаму, прыкладна ў 14 гадзінаў 31 студзеня грузавік «МАЗ» на заснежанай дарозе не змог раз’ехацца з трактарам, не справіўся з кіраваннем і зʼехаў з праезджай часткі. Грузавік знёс плот і пратараніў драўляны дом.

ДТЗ на Гарадзеншчыне. Фота – vk.com/grodnogai
ДТЗ на Гарадзеншчыне. Фота – vk.com/grodnogai
ДТЗ на Гарадзеншчыне. Фота – vk.com/grodnogai

49-гадовы кіроўца не пацярпеў.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў