На Гарадзеншчыне кіроўца насмерць збіў раварыстку


У выніку ДТЗ у Воранаўскім раёне Гарадзенскай вобласці загінула жанчына, паведамляе тэлеграм-канал Следчага камітэту.

Паводле папярэдніх звестак СК, 17 кастрычніка каля 18.45 непадалёк ад вёскі Мікянцы Воранаўскага раёна, рухаючыся па трасе Іўе-Ліпнішкі-Бастуны-Радунь, кіроўца легкавога аўтамабіля падчас сустрэчнага раз’езду з аўтацягніком наехаў на раварыстку.

Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў жанчына памерла на месцы ДТЗ.

У дачыненні да 30-гадовага кіроўцы распачата крымінальная справа паводле ч.2 арт.317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула за сабой смерць чалавека па неасцярожнасці).

У дадзены момант абставіны аварыі ўдакладняюцца.

КА belsat.eu

Стужка навінаў