На Гарадзейскі цукровы завод прызначылі новага дырэктара замест арыштаванага

Былы першы намеснік старшыні Менскага аблвыканкама Ігар Макар прызначаны дырэктарам Гарадзейскага цукровага камбінату. Папярэдняга дырэктара па падазрэнні ў хабарніцтве затрымаў КДБ.

Пра прызначэнне паведаміла прэс-служба канцэрна «Белдзяржхарчпрам», які курыруе цукровую галіну ў Беларусі.

Міхаіл Крыштаповіч, які кіраваў заводам 20 гадоў, у студзені 2020 гады разам з дырэктарамі яшчэ трох беларускіх цукровых заводаў быў затрыманы КДБ – іх абвінавачваюць у атрыманні хабараў.

Ігар Макар нарадзіўся ў 1960 годзе. Працоўную дзейнасць пачаў у 1978 году трактарыстам саўгаса «Гарнастаевічы» на Гарадзеншчыне. Пасля заканчэння ў 1984 годзе Беларускага інстытуту механізацыі сельскай гаспадаркі працягваў працаваць у гэтай жа гаспадарцы загадчыкам машынным дваром. У 1987 г. пераехаў у Нясвіжскі раён Менскай вобласці. 19 гадоў прапрацаваў на кіруючых пасадах у сельгаспрадпрыемствах, а ў 2006 годзе стаў старшынёй Нясвіжскага райвыканкам, пазней узначаліў Горацкі райвыканкам.

У траўні 2014-га тагачасны губернатар Менскай вобласці Сямён Шапіра зацвердзіў Макара сваім першым намеснікам. Ён курыраваў аграпрамысловы комплекс рэгіёну.

КА belsat.eu, паводле tut.by

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны