На галоўным мануменце ў Іране з'явіўся лагатып «Windows 7»


У ноч на 9 лютага на 45-метровай Вежы Азадзі (Свабоды) у Тэгеране зʼявілася застаўка з «Windows 7».

Манумент называюць сімвалам Тэгерану і адным з галоўных манументаў краіны.

Адным з першых пра курʼёзны інцыдэнт паведаміў у сваім «Twitterʼы» супрацоўнік брытанскай арганізацыі «Інстытут рэпартажаў вайны і міру» Рэза Акбар (Reza H. Akbari).

Рэза Акбар выказаў здагадку, што працаўнік, які абслугоўвае падсветку вежы, забыўся выключыць кап’ютар пасля шоу з 3D-праекцыяй на вежы.

Аўтар відэа іранічна азначыў, што асобе адказнай за непаладку варта было «усталяваць хаця б Windows 10».

ЮВ, belsat.eu, паводле tjournal.ru

Стужка навінаў