На галоўнай плошчы Горадні паказалі напад на СССР і Сталінградскую бітву


Увечары напярэдадні 9 траўня гарадзенцы ўбачылі маштабную відэапраекцыю на палац культуры.

«Машына часу», як назвалі свой праект маладыя дызайнеры, гэта магчымасць прайсціся па франтах вайны з 1941 года па 1945-ы з дапамогай відэапраекцыі ў начным горадзе. Найбольш падыходзячым будынкам быў абраны палац культуры тэкстыльшчыкаў, бо знаходзіцца непасрэдна на плошчы і яго габарыты адпавядаюць задумцы аўтараў.

«У камандзе дызайнераў працавалі пяць чалавек, якія размеркавалі паміж сабой функцыі, – тлумачыць адзін з аўтараў праекту Андрэй Сільвановіч, – нехта рабіў 3D мадэлі будынкаў, нехта накладаў анімацыю, а нехта ўжо настройваў тэхніку непасрэдна для трансляцыі. Мы хваляваліся, але ўрэшце ўсё атрымалася».

Нягледзячы на позні час (шоу трывала з 22.30 да 24.00) нямала гарадзенцаў прыйшло паглядзець вайсковую хроніку ў незвычайных гарадскіх дэкарацыях.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў