На Форуме рэгіёнаў журналістаў беларускіх недзяржаўных медыяў вылучылі клічнікамі


Імёны і прозвішчы беларускіх журналістаў з недзяржаўных медыяў, якія асвятляюць ІІ Форум рэгіёнаў у Жытоміры, у спісах акрэдытацыі абвялі кружком і насупраць паставілі клічнікі. Як высветлілася, гэта прадугледжвала правядзенне з імі дадатковай фармальнай гутаркі.

www.president.gov.ua

Журналістка «Белсату» Кацярына Андрэева і фатографка Ірына Арахоўская, якія прыехалі з Менску ў Жытомір, каб асвятляць ІІ Форум рэгіёнаў, атрымалі акрэдытацыю пры Жытомірскай абласной радзе яшчэ 1 кастрычніка. Пра гэта ім паведаміла сакратарка рады Вікторыя Мельнічэнка. 4 кастрычніка ў залю, дзе чакаўся прыезд кіраўнікоў дзяржаў, прэсу прапускалі па адпаведных спісах, складзеных на аснове дасланых запытаў.

Hавiны
Лукашэнка і Зяленскі: першыя перамовы. Онлайн з падзеі
2019.10.04 07:21

Адзінымі недзяржаўнымі медыямі з Беларусі на падзеі аказаліся 2 здымачныя групы «Белсату» і 2 карэспандэнта TUT.by Акрамя таго, прысутнічала ўласная карэспандэнтка беларускай службы Радыё Свабода ва Украіне. Імёны гэтых асобаў (як мінімум 8) былі выдзеленыя кружком і пазначаныя клічнікам.

Пакуль іншыя журналісты праходзілі праз металадэтэктар, нашую здымачную групу спынілі і папрасілі адыйсці ў бок. Чалавек, які назваўся супрацоўнікам Упраўлення дзяржаўнай аховы Украіны, адказным за ўзаемадзеянне са СМІ, сказаў:

«Там не ўсе дакументы былі па вас» і запатрабаваў «паказаць прэс-карты».

Пасля гэтага журналісты «Белсату» паказалі яму рэдакцыйнае заданне. У адказ на пытанне, чаму менавіта іх імёны былі выдзеленыя ў спісе, той сказаў: «Таму што я не бачыў вашай прэс-карты». Афіцыйнага каментару ад мясцовых уладаў на гэты конт таксама не паступала.

Hавiны
«Нам падабаецца дыктатура Лукашэнкі». Як Жытомір рыхтаваўся да сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў
2019.10.03 23:47

Праз некалькі хвілін супрацоўнік УДА ўсё ж прапусціў нашую здымачную групу са словамі:

«Дзяўчынкі, я гатовы пайсці вам насустрач, калі вы абяцаеце, што будзе парадак».

У тых жа спісах акрэдытаваных была і здымачная група «Агенцтва тэленавінаў» Белтэлерадыёкампаніі. Аднак іхныя прозвішчы ніякім чынам не былі падкрэсленыя.

Калі Лукашэнка і Зяленскі зашлі ў памяшканне, у прэсы не было магчымасці атрымаць ад іх паўнавартасныя каментары. У суправаджэнні шматлікай аховы абодва прайшлі ў залю, дзе выступілі з прамовамі.

КА Belsat.eu

Стужка навінаў