На фоне скандалу з «бруднай» нафтай «Белнафтахім» заяўляе, што гарантуе якасць сваёй прадукцыі


Якасць аўтамабільнага паліва, што вырабляецца на наваполацкім у «Нафтане» і на Мазырскім НПЗ, адпавядае ўсім міжнародным нормам, стандартам і патрабаваннямі. Пра гэта заявілі ў канцэрне «Белнафтахім», паведамляе БелТА.

«Заводы вымушана знізілі аб’ёмы перапрацоўкі праз адсутнасць якаснай сыравіны. Пры гэтым варта звярнуць увагу, што і сыравіна, і таварная прадукцыя праходзяць на прадпрыемстве некалькі этапаў кантролю. Якасць аўтамабільнага паліва скрупулёзна кантралююць завадскія лабараторыі», – адзначылі ў канцэрне.

На кожны від паліва ёсць свой нарматыўны дакумент, у якім зафіксаваныя да 20 паказнікаў якасці ў залежнасці ад маркі. «Нават калі па адным маецца хоць нейкая неадпаведнасць, то паліва не выходзіць за межы заводу», – падкрэсліваюць спецыялісты.

Арбітражныя пробы захоўваюцца ад 45 дзён (для ўнутранага рынка) да 4 месяцаў (для экспартнага паліва). На «Нафтане» і Мазырскім НПЗ заяўляюць, што гарантуюць якасць нафтапрадуктаў, якія адпраўляюцца спажыўцам, выключна высокае і адпавядае стандарту Еўра-5. У «Белнафтахіме» падкрэслілі, што ў сітуацыі з пастаўкамі няякаснай нафты былі прыняты ўсе меры для забеспячэння вытворчасці прадукцыі высокай якасці.

  • Скандал вакол паставак няякаснай нафты пачаўся 19 красавіка. У гэты дзень дзяржаўны канцэрн «Белнафтахім» заявіў аб рэзкім пагаршэнні якасці нафты, што паступае па нафтаправодзе з Расеі. З улікам гэтага 21 красавіка канцэрн «Белнафтахім» прыняў рашэнне часова абмежаваць экспартныя пастаўкі нафтапрадуктаў. 22 красавіка Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод паведаміў, што расейская нафта кепскай якасці прывяла да выхаду са строю дарагога абсталявання. Праз кепскую якасць нафты Польшча і Украіна адмовіліся прымаць яе і прыпынілі транзіт праз сваю тэрыторыю.
  • «Транснафта» прызнала забруджанасць нафты і заявіла, што вырашыць праблему ў самыя кароткія тэрміны. Пазней у кампаніі выказалі здагадку, што прадукцыя магла быць забруджаная наўмысна.

Hавiны
Вядомыя імёны падазраваных у забруджанні расейскай нафты
2019.05.07 18:35

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў