На фоне падзення коштаў на нафту Лукашэнка лабіруе электратранспарт


Лукашэнка падчас нарады.
Фота: president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка 9 сакавіка абмеркаваў з кіраўніцтвам Савету Міністраў развіццё электратранспарту ў краіне.

Як адзначыў кіраўнік Беларусі, нявызначанасць з коштам на нафту і адпаведна на паліва даказвае, што электратранспарт валодае каласальным патэнцыялам. Паводле яго, развіццё электратранспарту не з’яўляецца данінай модзе, «гэта надзённая неабходнасць».

Hавiны
Кошт нафты абваліўся да $ 31. Такога падзення не было амаль 30 гадоў
2020.03.09 07:32

«Мы заўтра-паслязаўтра ўводзім два блокі атамнай электрастанцыі. Мы можам больш вырабіць электраэнергіі. Дык чаму мы не робім сёння, з запасам у часе, нахіл да электратранспарту, да большага спажывання электраэнергіі? Гэта замена вуглевадародам», – адзначыў ён.

Лукашэнка адзначыў, што сам ужо дэманстраваў магчымасці электрамабіля, каб падштурхнуць грамадства «да таго, што на гэта трэба арыентавацца». Пры гэтым ён нагадаў аб даручэнні стварыць беларускі электрамабіль.

Паводле яго, электрычнасць ад БелАЭС павінна зрабіць так, каб электрычная энергія для аўтамабіляў была танней кошту бензіну і дызельнага паліва.

Hавiны
У Менску вырашылі пазбавіцца ад аўтобусаў
2020.03.09 09:23

«Тады людзі будуць з задавальненнем купляць аўтамабілі на электрычнай цязе», – сказаў кіраўнік Беларусь.

Адзначым, што пытанні развіцця электратранспарту ў Беларусі для змяншэння выкарыстання нафты абмяркоўваліся ў час рэкорднага з 1991 года падзення коштаў на нафту.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў