На Філіпінах праз пагрозу тайфуну эвакуявалі больш за 700 тыс. асобаў


Штармавое папярэджанне абвесцілі ў 20 з 81 правінцыі. За ноч тайфун Мэлор набраў сілу, яго аднеслі да 3-яй катэгорыці (з 5-і магчымых).

Моцныя залевы могуць выклікаць сходы апоўзняў і паводкі. Часова зачыненыя школы і адсутнічае паромнае паведамленне.

Паводле прагнозаў метэаролагаў, стыхія прынясе з сабой хвалі вышынёй да чатырох метраў. Жыхары сталіцы Філіпінаў Манілы рыхтуюцца да эвакуацыі.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў