На Дзяды будуць працаваць пункты спрошчанага пропуску на мяжы з Латвіяй і Літвой


1 і 2-га лістапада грамадзяне, якія жывуць на памежнай тэрыторыі з Літвой і Латвіяй, змогуць наведваць гэтыя краіны праз пункты спрошчанага пропуску на мяжы. Пра гэта паведамляе сайт Дзяржаўнага памежнага камітэту.

У Дзень усіх святых і Дзень памінання памерлых, якія адзначаюцца ў Беларусі 1 і 2 лістапада, ствараецца 8 пунктаў спрошчанага пропуску ў Літву і 2 пункты ў Латвію. У такіх пунктах ажыццяўляецца толькі памежны кантроль. Мытнага агляду тут няма.

Гэтак у Літву можна наведвацца ў пунктах «Кемялішкі» Астравецкага раёну, «Мальдзевічы» Пастаўскага раёну, «Піцкуны» і «Геранёны» Іўеўскага раёну, «Доцішкі» Воранаўскага раёну, «Пяцюлеўцы» Шчучынскага раёну, «Парэчча» Гарадзенскага раёну, «Відзы» Браслаўскага раёну. На мяжы з Латвіяй усяго два пункты: «Плюсы» Браслаўскага раёну і «Гаўрыліна» Верхнядзвінскага раёну.

Памежнікі нагадваюць, што праз пункты пропуску дазваляецца перамяшчаць тавары (рэчы) толькі для асабістага карыстання.

Менскія ўлады дазволілі мітынг і шэсце на Дзяды

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары