На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Менску перамагла Польшча


Беларусь не ўвайшла ў першую дзясятку.

Раксана Вэнгель з Польшчы стала пераможцай дзіцячага «Еўрабачання», якое прайшло ў нядзелю ў беларускай сталіцы. У фінале конкурсу полька выканала песню «Anyone I Want To Be».

Другое месца заняла Францыя, трэцяя – Аўстралія.

Раксане Вэнгель 13 гадоў і яна з’яўляецца пераможцай першага сезону дзіцячага конкурсу «The Voice Kids» у Польшчы. Яе першы сінгл пад назвай «Жыві» набраў больш за восем мільёнаў праглядаў на YouTube.

25 лістапада 2018 года. Раксана Вэнгель падчас выступу на дзіцячым «Еўрабачанні» ў Менску. Фота – Віктар Драчоў/ТАСС/Forum

Даніэль Ястрэмскі, які прадстаўляў Беларусь, заняў 11-е месца.

ДД

Стужка навінаў