На Дзень Волі беларускія вайскоўцы правядуць сумесныя вучэнні з палякамі


На наступным тыдні беларускія вайскоўцы правядуць новыя вучэнні з калегамі з краіны, якая з’яўляецца чальцом NATO. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.

У межах падрыхтоўкі да забеспячэння паветранай бяспекі падчас правядзення чэмпіянату свету па хакеі ў 2021 годзе ў Беларусі ды Латвіі і Еўрапейскіх гульняў у 2023 годзе ў Польшчы 25 сакавіка адбудзецца сумесная трэнаванне ВПС і войскаў СПА Узброеных Сілаў Беларусі ды Паветраных Сілаў Польшчы па абмене інфармацыяй аб палётах паветраных судоў.

Hавiны
Рэакцыя Вялікай Брытаніі ды ЗША на планы Пуціна ў Беларусі
2020.03.17 15:00

Мэта трэнавання – адпрацоўка сумесных дзеянняў службовых асоб пунктаў кіравання ўзброеных сілаў Беларусі і Польшчы пры абмене інфармацыі аб паветраным становішчы і палётах паветраных суднаў.

Гэтая падзея павінна павысіць эфектыўнасць аховы беларускай мяжы Рэспублікі Беларусь, а таксама адпрацаваць механізм дзеянняў у выпадку ўзнікнення інцыдэнтаў у паветры, павысіць ступень гатовасці да супольных дзеянняў у выпадку паветранага тэрарызму.

Hавiны
Беларускія дэсантнікі на вучэннях з салдатамі NATO
2020.03.05 11:36

Нагадаем, што таксама ў сакавіку на палігоне 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады прайшлі сумесныя беларуска-брытанскія вучэнні «Зімовы партызан». У іх межах вялася падрыхтоўка беларускіх міратворцаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў