На Дзень незалежнасці затрымалі як мінімум 17 чалавек


3 ліпеня, калі ў Беларусі адзначаецца Дзень незалежнасці, у розных кропках краіны былі затрыманыя як мінімум 17 асобаў, паведамляе ПЦ «Вясна».

У гэты дзень людзей праз сацсеткі заклікалі выйсці на галоўныя вуліцы сваіх гарадоў і выказаць нязгоду з тым, як праходзіць выбарчая кампанія. Міліцыя распачала затрыманні.

Аўтазак каля Палацу спорту ў Менску.
Фота: belsat.eu

У Гомлі на выхадзе з дому міліцыянты затрымалі актывістку каманды «кандыдатаў пратэсту» Алену Давыдаву. Жанчыну пасадзілі ў аўтамабіль і даставілі ў Навабеліцкі РАУС.

Паведамляецца таксама, што на гомельскім пляжы, дзе была прызначаная акцыя пратэсту, затрымалі Аляксея Раманава. Яго даставілі ў Цэнтральны РАУС. Пазней туды выклікалі хуткую дапамогу, бо мужчыне стала кепска. Нібыта паводле адміністрацыйнай справы была затрыманая Святлана Нарскіна, яе даставілі ў пастарунак для «прафілактычнай гутаркі».

Фота: Таня Капітонова / «Белсат»

Акрамя таго, міліцыянты дзяжурылі ля дамоў актывіста Юрыя Уласава і блогера YouTube-канала Real Belarus Івана Рэмязоўскага.

Абноўлена
Лукашэнка: ніхто звонку не можа пахіснуць тую стабільнасць і незалежнасць, якая зараз у Беларусі
2020.07.03 11:22

У Мастах затрымалі сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Аляксандра Мілюка пасля таго, як да яго на вуліцы падышоў невядомы мужчына, які патрабаваў грошы і штурхаў актывіста. Мілюк папрасіў абароны ў міліцыі, аднак яго самога затрымалі. Мілюк застаецца ў ІЧУ да суда, які адбудзецца ў панядзелак у Скідзелі.

Таксама праваабаронцам «Вясны» стала вядома пра затрыманне сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай са Скідзеля Яўгена Клімука, які быў выкліканы ў РАУС, а пазней змешчаны ў ІЧУ.

У Барысаве затрымалі трох чалавек, якія былі апранутыя ў футболкі з надпісам «3ИЮЛЯ», стылізаваныя пад 3%. Максім Барушка, Павел Пусташыла і Аляксандр Кульнеў былі неўзабаве выпушчаныя. Увечары таксама затрымалі і праз некаторы час вызвалілі Дзмітрыя Шувалава. На ўсіх чатырох не складалі пратаколаў, з імі правялі тлумачальныя гутаркі.

Падчас пікету ў Берасці схапілі 7 чалавек, у дачыненні да іх распачаты адміністратыўны працэс.

Hавiны
У Берасці АМАП жорстка разагнаў удзельнікаў пікету
2020.07.03 21:22

У Менску падчас выступу Лукашэнкі на Плошчы перамогі затрымалі мужа і жонку. Аказалася, што жанчына на 8-м месяцы цяжарнасці. Іх правезлі метраў 300, а потым выпусцілі без тлумачэнняў.

Праваабаронцы таксама паведамляюць пра затрыманне хлопца ў футболцы з нацыянальнай сімволікай у Маладзечне і яшчэ аднаго чалавека – у Магілёве.

КА belsat.eu

Стужка навінаў