На дырэктара гомельскай школы, настаўніцы якой разносілі «лісты шчасця», пачалі ціснуць


Пра сітуацыю ў школе распавяла Юлія Ганісеўская, шматдзетная маці, якая днямі атрымала «ліст шчасця» ад настаўніцы сваіх дзяцей.

Паводле жанчыны, яна хацела паспачуваць настаўнікам, з якіх робяць крайніх. У выніку ж чыноўнікі адхрысціліся ад свайго ўдзелу ў прыцягненні педагогаў да распаўсюду лістоў. У аддзеле адукацыі гарвыканкаму запэўніваюць, што гэта ініцыятыва школы. Аднак адкуль у настаўнікаў і дырэктара доступ да базы дармаедаў?

«Адкуль у іх бланкі з прозвішчамі? Дырэктар у нашай школе новы. Увесь калектыў ад яго ў захапленні, як і бацькі. У нашай школе, у адрозненне ад іншых, няма прэсінгу і татальнага кантролю, няма пабораў. Але цяпер аддзел адукацыі адхрысціўся ад гэтай сітуацыі, і могуць пакараць невінаватых. У любым выпадку ў дырэктара няма доступу да базы дармаедаў, і ён сам не мог прыдумаць гэтай дурасці. Самадурствам у нашай школе ніколі не займаліся», – адзначае Юлія.

На тэлефанаванні адміністрацыя Навабеліцкага раёну Гомля не адказвае.

Дырэктар гомельскай школы пракаментаваў сітуацыю з настаўніцамі, якія разносяць «лісты шчасця»

7 студзеня мы пісалі пра шматдзетную маці з Гомля Юлію Ганісеўскую. Паведамленне пра ўключэнне яе ў базу незанятых у эканоміцы прынеслі настаўніцы дзяцей. Дзеянне дэкрэту на Юлію не распаўсюджваецца, бо ў гамяльчанкі чацвёра дзяцей, а малодшай дачцэ яшчэ не споўнілася сямі гадоў.

Да шматдзетнай маці з «лістом шчасця» прыйшла класная кіраўніца ейных дзяцей

База звестак дармаедаў закрытая. Ёсць тры спосабы спраўдзіць, ці вы трапілі ў яе. Звярнуцца ў камісію працаўладкавання пры райвыканкаме. Або праверыць звесткі на Адзіным партале электронных паслуг. Варыянт для самых адчайных – набыць электронны подпіс, каб замовіць даведку на сайце Нацыянальнага цэнтру электронных паслуг.

У гэтак званую базу дармаедаў улады занеслі звесткі пра 500 тысячаў чалавек. У групе рызыкі – кожны дзясяты працаздольны беларус.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары