На дарозе пад Кобрынам жанчыну пераехалі тройчы


«Chrysler», які збіў жанчыну першы. Фота – ДАІ Берасцейскай вобласці

Пенсіянерка пераходзіла дарогу ў неўсталяваным месцы на 46-м кіламетры дарогі з Берасця ў Менск.

63-гадовую жанчыну спачатку збіў 46-гадовы берасцеец на «Chrysler», пасля на жанчыну наехаў аўтамабіль «Peugeot», а потым – «Kia». Ад атрыманых траўмаў жанчына памерла на месцы здарэння.

ДАІ Берасцейскай вобласці падае, што пешаход не мела флікеру.

Цяпер міліцыя праводзіць праверку.

ДД

Стужка навінаў