На дарозе Менск-Асіповічы сутыкнуліся грузавік, маршрутка і 2 легкавіка


Як распавялі belsat.eu відавочцы, каля 19.40. мікрааўтобус Mercedes, які выехаў з Менску і накіроўваўся ў Асіповічы, сутыкнуўся з грузавіком каля вёскі Любін.

«На нашай паласе была вялікая колькасць машынаў праз тое, што ўсе аб’язджалі камбайн на суседняй паласе. Усе ехалі ўпрытык, дыстанцыя не трымалі. У выніку мы ўехалі ў грузавік. Грузавік у сваю чаргу ўехаў у два легкавіка, што стаялі наперадзе», – распавядае пасажырка маршруткі.

Грузавік перавярнуўся на бок, але кіроўца змог самастойна выбрацца з яго.

Паводле жанчыны, ніхто сурʼёзных траўмаў не атрымаў – толькі сінякі ды ўдары. Пасажырам пашанцавала, што хуткасць маршруткі была невысокай, дадала суразмоўца belsat.eu.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў