На дапамогу рэпрэсаваным сабралі больш за $ 100 тысячаў


Ахвяраванні рэпрэсаваным у Беларусі і іх сем’ям у межах кампаніі BY_help перавысілі 100 тысячаў долараў ЗША. Пра гэта ў Facebook паведаміў каардынатар кампаніі Аляксей Лявончык.

Цягам шасці дзён на рахунак кампаніі BY_help неабыякавая грамадзяне пералічылі 102 тысячы долараў ЗША.

«Такая сума ды хуткасць фандрайзера на карысць рэпрэсаваных – абсалютны рэкорд для Беларусі ды неаспрэчны доказ таго, што беларусы краіны і замежжа прагнуць, каб нашая краіна была роўнай сярод адкрытых грамадстваў свету, дзе шануюць правы чалавека», – напісаў у Facebook каардынатар кампаніі Аляксей Лявончык.

Hавiны
Беларускія творцы абвесцілі культпратэст
2020.07.02 08:08

СК belsat.eu

Стужка навінаў