На дапамогу для арыштаваных і параненых беларусаў сабралі мільён долараў


Праз Facebook людзі збіраюць грошы для дапамогі пацярпелым ад паслявыбарчых падзеяў у Беларусі. Сабраная сума ўвесь час павялічваецца.

На момант напісання артыкулу сабрана каля мільёну долараў. У зборы паўдзельнічалі больш за 21 тысячу чалавек. Арганізатар збору Аляксей Лявончык паведамляе, што аплата штрафаў ужо адбываецца.

«Калі вы складалі нам заяўку і мы пацвердзілі, што яны выстаўленая ў чаргу на аплату – вы атрымаеце ад нас паведамленне аб тым, што аплата была выкананая», – піша ён.

Форма для заяўкі на кампенсацыю штрафу – bit.ly/byhelpme. Неўзабаве арганізатары плануюць абвесціць, што трэба зрабіць параненым, каб таксама атрымаць дапамогу.

МВ, Белсат

 

Стужка навінаў