На Данбасе затрымалі баевіка: забіваў украінскіх байцоў за $ 300


[vc_single_image image=”0″ img_size=”large”]

У зоне правядзення антытэрарыстычнай аперацыі затрыманы актыўны ўдзельнік баявых дзеянняў – чалец батальёну «Зоря» ЛНР.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры Службы бяспекі Украіны, затрыманы баявік за грошы ўдзельнічаў у злачынных нападах на ўкраінскіх вайскоўцаў, падае pravda.com.ua.

«Затрыманы распавёў, што ўдзельнічаў у вераломным захопе ўкраінскага блокпаста паміж населенымі пунктамі Шчасце і Адважнае на Луганшчыне. За забойства ўкраінскіх вайскоўцаў баявік атрымаў «узнагароджанне» – 300 долараў», – гаворыцца ў паведамленні.

Міліцыя распачала крымінальную вытворчасць.

МЯ, паводле pravda.com.ua

Стужка навінаў