На Данбасе загінуў вайсковы медык з Беларусі


Падчас баявых дзеянняў на Данбасе загінуў беларус Мікалай Ільін – вайсковы медык і палітэмігрант.

Як піша informnapalm.org, Мікалай Ільін у пачатку 2000-х быў актывістам «Маладога фронту» і адным з лідараў магілёўскай філіі «Зубра» Неаднаразова затрымліваўся, зазнаў судовы пераслед. Падчас разгону Плошчы 2006 года быў моцна збіты міліцыянтамі, страціў прытомнасць і быў шпіталізаваны. Праз палітычны пераслед быў вымушаны эміграваць.

Ільін жыў у Эстоніі і атрымаў грамадзянства. Пасля пачатку вайны на Данбасе прыехаў ва Украіну і запісаўся ў добраахвотнікі. Ён служыў у 35-й асобнай брыгадзе марской пяхоты ў якасці вайсковага медыка.

Як піша Андрэй Стрыжак, Ільін загінуў 13 ліпеня падчас эвакуацыі цела загінулага ўкраінскага байца.

«Група ішла ў белых касках і з апазнавальнымі знакамі, была дамоўленасць аб спыненні агню. Аднак, з боку непадкантрольнай Украіне пачаўся абстрэл эвакагрупы. Мікалай і яго калегі пачалі адыход, аднак аднаго з байцоў параніла і наш зямляк вярнуўся, каб аказаць яму медычную дапамогу. У гэты момант Мікалай атрымаў смяротнае раненне».

https://www.facebook.com/photo.php?fbid=3358069684245246&set=a.147148638670716&type=3&theater

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў