На Данбасе забілі ўкраінскага жаўнера


25 жніўня падчас абстрэлаў былі параненыя чацвёра ўкраінскіх вайскоўцаў. Адзін з іх памёр ад атрыманых раненняў.

Жаўнера не паспелі давезці ў шпіталь, паведамляе прэс-служба Аперацыі аб’яднаных сілаў (ААС).

Іншыя вайскоўцы цяпер знаходзяцца пад наглядам медыкаў.

Паводле ААС, 25 жніўня прарасейскія сепаратысты 7 разоў парушылі рэжым спынення агню.

У Кіеве прайшоў альтэрнатыўны Марш абаронцаў Украіны

ЮВ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары