На Данбасе – узмацніліся абстрэлы


Толькі ў выніку бою каля сяла Крымскае ў Луганскай вобласці 4 украінскіх вайскоўца загінулі, яшчэ 7 атрымалі раненні.

Як паведамляе Мінабароны Украіны, сепаратысты вялі агонь па ўкраінскіх пазіцыях амаль усю ноч. Каля 6 раніцы баевікі, страляючы з артылерыі і мінамётаў, падышлі да перадавых пазіцыях адной з механізаваных брыгад у раёне Крымскага. Баевікі паспрабавалі захапіць наглядальныя пасты ўкраінскіх байцоў уздоўж Бахмуцкай трасы. Аднак атака была адбітая.

Таксама пад агонь баевікоў патрапілі ўкраінскія пазіцыі каля Новаташкоўскай ды шэрагу іншых населеных пунктаў.

Агулам цягам дня загінулі 5 украінскіх вайскоўцаў, сцвярджаюць у Мінабароны Украіны. У ведамстве заявілі, што страты баевікоў склалі 12 забітымі і 17 параненымі.

У другой палове дня, прыкладна ў 15.48, снайперы баевікоў абстралялі кантрольна-прапускны пункт «Маёрскае» (пункт на лініі размежавання для цывільных). Украінскія вайскоўцы ўвялі «чырвоны» рэжым небяспекі і эвукаявалі звычайных грамадзянаў.

Російсько-окупаційні війська здійснили провокаційний обстріл КПВВ «Майорське»#ООС #операція_ОСВ черговий раз…

Publiée par Операція об'єднаних сил / Joint Forces Operation sur Jeudi 23 août 2018

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары