На Данбасе ў выніку абстрэлаў паранены 7 байцоў украінскай арміі


За мінулыя суткі на Данбасе зафіксавана 48 фактаў абстрэлаў украінскіх пазіцый з боку баевікоў, у выніку якіх 7 украінскіх вайскоўцаў атрымалі раненні.

Як паведамляе прэс-цэнтр штаба АТА, самай складанай сітуацыя застаецца ў паўднёвым і ўсходнім прыгарадзе Аўдзееўкі. Там сепаратысты ажыццяўлялі абстрэлы з 120-мм і 82-мм мінамётаў, гранатамётаў розных сістэм і стралковай зброі.

«Самая складаная сітуацыя ў раёне Аўдзееўцы. Там адбылося 9 варожых узброеных правакацыяў, што зʼяўляецца рэкордным колькасцю па ўсім раёне правядзення АТА за мінулыя суткі», – паведаміў спікер Мінабароны Украіны Аляксандр Матузянік, піша «Украінская праўда».

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў