На Данбасе паранены беларускі добраахвотнік


Беларус Дзмітрый Рубашэўскі (пазыўны «Ганс»), што ваяваў на Данбасе ў складзе Добраахвотніцкага ўкраінскага батальёну «Правы сектар», атрымаў цяжкія раненні. Валанцёры абвясцілі збор сродкаў на лячэнне Рубашэўскага.

Першай пра раненне беларуса паведаміла ўкраінская валанцёрка Аляксандра Каладжыева. Паводле яе, падчас выканання баявой задачы «Ганс» атрымаў шматлікія раненні ўсяго цела.

«Адно вока выратаваць не ўдалося, таму трэба будзе пратэзаванне, за іншае змагаюцца лекары афтальмолагі», – паведаміла Каладжыева.

Звертаємося до всіх свідомих та небайдужих Українців.Дуже потрібна ваша допомога та підтримка .Рубашевський…

Opublikowany przez Александра Каладжиева Sobota, 25 maja 2019

Крыніцы belsat.eu сярод беларускіх добраахвотнікаў на Данбасе пацвярджаюць гэтую інфармацыю. Паводле іх, Рубашэўскі атрымаў раненні яшчэ 16 траўня ў баю пад Мар’інкай у Данецкай вобласці.

Паранены беларускі добраахвотнік16 траўня пад Мар'інкай у Данецкай вобласці шматлікія раненні атрымаў беларускі добраахвотнік.Больш аператыўнай інфармацыі ў Telegram: http://t.me/belpahonia

Opublikowany przez Грамадскі сектар Атраду "Пагоня" Piątek, 17 maja 2019

Валанцеры просяць пераводзіць грошы на рахунак нявесты Рубашэўскага Галіны Карчак. Нумар карткі – 5168755433533144.

Дзмітрый Рубашэўскі (пазыўны «Ганс») – 27-гадовы беларускі добраахвотнік з Берасця, ваюе з 2015 года. У снежні 2017 года ўзнагародзілі ордэнам «Народны герой Украіны», заснаваным украінскімі валанцёрамі. Летась Рубашэўскі даў вялікае інтэрв’ю belsat.eu. Сярод іншага ён заявіў, што прытрымліваецца нацыянал-сацыялістычных поглядаў. «Я прыхільнік нацыянал-сацыялізму, але не гітлераўскага, не нямецкага. А каб для ўсёй Еўропы. Усё мадэрнізуецца, і нацыянал-сацыялізм таксама. Трэба, каб усе жылі разам, краіны дапамагалі адзін аднаму, не было імперыяў», – сказаў Рубашэўскі.

«На фронце кажуць: калі б у нас кіраваў Лукашэнка, вайна даўно б скончылася», – беларус, які атрымаў ордэн «Народны герой Украіны»

ІІ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары