Уладзіміра Рубана, які займаўся абменам палонных на Данбасе, падазраюць у падрыхтоўцы тэракту


Кіраўніка Цэнтру вызвалення палонных «Афіцэрскі корпус» Уладзіміра Рубана з арсеналам зброі затрымалі ўкраінскія памежнікі на Данбасе пры выездзе з КПП. Рубану выставілі абвінавачванне ў падрыхтоўцы тэракту, мэтай якога, у тым ліку было забойства прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі.

Намеснік міністра па пытаннях часова акупаваных тэрыторыяў Георгій Тука заявіў, што Рубан пад выглядам перасяленца спрабаваў правезці «цэлы арсенал зброі, які быў схаваны ў мэблі».

Отаке…На КПВВ затримано Рубана.Під виглядом переселенця, цей «генерал» намагався провезти цілий арсенал зброї, яка була прихована в меблях.Я офіційного підтвердження ще не отримав.

Opublikowany przez George Tukę Czwartek, 8 marca 2018

Генпракурор Юрый Луцэнка пацвердзіў факт затрымання і адзначыў, што яно «не выпадковае». Луцэнка ўдакладніў, што Рубана затрымалі пры спробе заехаць з тэрыторыі падкантрольнай ЛДНР на тэрыторыю падкантрольную афіцыйнаму Кіеву.

Пазней украінскім СМІ стала вядома, што Рубану паведамілі аб падазрэнні ў падрыхтоўцы тэракту. Яго абвінавачваюць паводле ч.1 арт. 263 КК Украіны (незаконнае абыходжанне са зброяй), ч.1 арт.14 (падрыхтоўка да злачынства), ч.3 ст.258 (тэрарыстычны акт). Суд у Кіеве прызначаны ўжо на сёння, 9 сакавіка.

Выданне «Страна» апублікавала тэкст падазрэнне. У ім гаворыцца, што Рубан рыхтаваў замах на прэзідэнта Пятра Парашэнку, кіраўнікоў сілавых структур і іншых дзяржаўных дзеячаў.

Згодна з дакументам, у Рубана «не пазней за 14 лістапада 2017 года» з’явіўся намер здзейсніць у Кіеве тэракт з мэтай запалохаць насельніцтва і справакаваць ваенны канфлікт на тэрыторыі ўсёй Украіны. Паводле следства, ён рыхтаваў тэракт «з мэтай забойства Прэзідэнта Украіны, кіраўнікоў сілавых структур Украіны і іншых дзяржаўных дзеячаў і работнікаў праваахоўных органаў, забойства вялікай колькасці людзей у Кіеве, знішчэння і пашкоджання інфраструктуры ва ўрадавым квартале, стварэння хаосу, дэстабілізацыі ўнутранай абстаноўкі ў дзяржаве, стварэння міжнароднага іміджу Украіны як краіны, дзе фактычна адсутнічае дзяржаўная ўлада».

Валанцёр, афіцэр запасу Міраслаў Гай заявіў, што «Рубан незаконна прысвоіў сабе званне генерала і займаўся ўкараненнем агентаў ФСБ ва Украіну пад выглядам палонных. Для гэтага яму была адведзена роля перагаворшчыка».

https://www.facebook.com/miroslavgai/posts/10155084072062163?pnref=story

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў