На Данбасе 8 украінскіх жаўнераў трапілі ў палон баевікоў праз памылку


Война на Донбассе, 2014 год. Фото © Sergii Kharchenko/NurPhoto/ZUMA Wire)

Прэс-цэнтр Аперацыі Аб’яднаных сілаў паведамляе, што восем жаўнераў Узброеных сілаў Украіны трапілі ў палон да баевікоў «ЛДНР», бо іх машына памылкова адхілілася ад маршруту.

«Паведамляем, што, па папярэдняй інфармацыі, сёння раніцай восем вайскоўцаў Узброеных сіл Украіны са складу Аб’яднаных сілаў, рухаючыся на грузавым аўтамабілі ў раёне населенага пункта Наватроіцкае, памылкова адхіліліся ад пэўнага маршруту і патрапілі на часова акупаваную тэрыторыю, дзе былі затрыманыя баевікамі ўзброеных фармаванняў Расейскай Федэрацыі», – паведамілі ў ААС.

Цяпер кіраўніцтва ААС высвятляе, што дзе знаходзяцца вайскоўцы.

Інфармацыйныя рэсурсы сепаратыстаў пакуль нічога не паведамляюць пра палонных украінцаў.

ІІ belsat.eu

 

Глядзі таксама
Каментары