На дабрачынныя рахункі Мінздароўя перавялі больш за Br 6 млн


Больш за Br 1 млн з іх было выдаткавана на закупку экспрэс-тэстаў для COVID-19, перадае Telegram-канал Мінздароўя.

На дабрачынныя рахункі Мінздароўя агулам было пералічана Br 5 710 597,52. На валютны рахунак паступіла € 171 339,32. Гэтая сума была сабраная амаль за 2 месяцы, у перыяд з 25 сакавіка па 20 траўня.

Hавiны
70 % беларускіх медыкаў набываюць маскі за ўласныя грошы. Кожнаму чацвёртаму «заткнулі рот»
2020.04.30 17:02

З усіх гэтых сродкаў на 20 траўня было выдаткавана Br 5 499 546. Большая частка пайшла ў «Белмедтэхніку» (Br 5 499 546). Паводле звестак міністэрства 13 траўня на закупку экспрэс-тэстаў было выдаткавана Br 1 037 000.

Зараз на рахунку ў беларускіх рублях засталося Br 211 051,52, на валютным – € 171 339,32.

Мінздароўя адкрыла дабрачынныя рахункі 24 сакавіка пасля шэрагу зваротаў з прапановаю «аказаць спонсарскую дапамогу сістэме аховы здароўя».

КТ, Belsat.eu

Стужка навінаў