На чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы Беларусь заваявала 7 медалёў. Тры з іх – залатыя


Агулам на Чэмпіянаце Еўропы-2018 нашыя спартоўцы здабылі 7 асабістых узнагарод (3 золата, 1 срэбра і 3 бронзы). Беларусь размясцілася на 8 месцы ў медальным заліку.

Першым бронзавым прызёрам ЧЕ-2018 у спартыўнай хадзе на 50 км стаў Дзмітрый Дзюбін. Ён пераадолеў дыстанцыю за 3 гадзіны 47 хвілін 59 секунд.

Пазней Алена Дубіцкая здабыла бронзу ў штурханні ядра. У фінале яна паказала вынік 18,81 м.

Яшчэ адну бронзавую ўзнагароду кантынентальнага першынства заваяваў для Беларусі 21-гадовы дзесяціборац Віталь Жук. Ён набраў 8290 балаў – гэта асабісты рэкорд спартоўца.

Віталь Жук. Фота REUTERS/Kai Pfaffenbach

21-гадовая Эльвіра Герман заваявала золата ў бегу на 100 м з бар’ерамі. У вырашальным забегу беларуска паказала вынік 12,67 сек, на 0,05 сек апярэдзіўшы знакамітую суперніцу Памэлу Дуткевіч з Нямеччыны (12,72).

Эльвіра Герман. REUTERS/Kai Pfaffenbach

Скакун у вышыню Максім Недасекаў заваяваў срэбра. У фінале 20-гадоваму беларусу скарылася вышыня 2,33 м. – ягоны асабісты рэкорд.

Вольга Мазуронак выйграла марафон, нягледзячы на крывацёк з носу, а зборная Беларусі ў складзе Марыны Даманцэвіч, Анастасіі Івановай і Ніны Савінай заваявала камандны кубак у марафонскім бегу.

Вольга Мазуронак. REUTERS/Michael Dalder

Дарэчы, летась зборная Беларусі не здолела захаваць прапіску ў элітным дывізіёне каманднага чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы, заваяваўшы 10 месца.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў