На частцы гораду Пінску ўведзены ветэрынарны каранцін


У межах гораду Пінску выявілі дзікую лісу хворую на шаленства. У выніку ў частцы гораду ўведзены каранцін, паведамляе сайт пінскага гарвыканкама.

Лісу злавілі і ўсыпілі. Вынікі экспертызы, якую правялі ў Берасцейскай абласной ветлабараторыі, паказалі, што ліса хворая на шаленства. Пры гэтым кантактаў шалёнай жывёліны з людзьмі не ўсталявана.

Нягледзячы на хуткі адлоў жывёліны, пагроза шаленства захоўваецца. Жыхарам мікрараёну неабходна даць сваіх хатніх жывёлаў для агляду і вакцынацыі супраць шаленства.

Каранцін уведзены ў пінскім мікрараёне Крайнавічы. Зона каранціну абмяжоўваецца вул. 2-ой Зорнай, вул. 2-ой Паўночнай, праспектам Жаўтоўскага да лесапаркавай тэрыторыі.

Hавiны
Па Целяханах хадзіў шалёны янот
2019.11.25 11:18

СК belsat.eu

Стужка навінаў