На час дзяржаўнага свята школьнікаў прымушаюць удзельнічаць у масавых імпрэзах


Навучэнцаў некалькіх сталічных школаў падчас падрыхтоўкі і святкавання Дня незалежнасці (з 30 чэрвеня па 4 ліпеня) размесцяць у менскай санаторнай школе-інтэрнаце №9. Дзецей забяспечаць харчаваннем і будуць штодня цэнтралізавана вазіць на масавыя імпрэзы.

Копія адпаведнага загаду камітэту па адукацыі Менгарвыканкаму з’явілася ў тэлеграм-канале NEXTA.

Дзяржаўная ініцыятыва называецца «Міжнародны злёт мемарыяльных атрадаў Пастоў №1 гарадоў-герояў і гарадоў воінскай славы». Удзел у мерапрыемствах, акрамя беларускіх школьнікаў, будуць браць і расейскія.

Разам яны будуць праводзіць рэпетыцыі ганаровай вахты да 3 ліпеня, ускладаць кветкі да манументу Перамогі з дэлегацыямі, стаяць у самой вахце на Дзень незалежнасці. Таксама дзяцей павязуць на экскурсію на Лінію Сталіна і на сустрэчу з чыноўнікамі Менгарвыканкаму.

Ад школ кожнага раёна Менску выдзелілі па 15 чалавек, вынікае з дакументу.

Мэта «злёту», паводле камітэту па адукацыі – «фармаванне ў моладзі грамадзянскай пазіцыі і патрыятызму, выхаванне гатоўнасці абараняць Радзіму».

Падобныя цэнтралізаваныя захады з удзелам менскіх навучэнцаў улады праводзілі і падчас Еўрапейскіх гульняў-2019.

КА belsat.eu

Стужка навінаў