На Чарнобыльскай АЭС пачалі пробную эксплуатацыю ахоўнага саркафагу


На Чарнобыльскай АЭС распачалася пробная эксплуатацыя «новага бяспечнага конфайнмента» (НБК) – ахоўнага саркафагу, усталяванага над разбураным чацвёртым блокам станцыі. Пра гэта паведамляе дзяржаўнае агенцтва Украіны па кіраванні зонай адчужэння на сваёй старонцы ў сацсетцы Facebook.

У рэжыме пробнай эксплуатацыі ўсе сістэмы працуюць у праектным рэжыме на працягу 72 гадзінаў. Цягам гэтага часу адмыслоўцы ставяць на мэце пераканацца, што ўсё абсталяванне выконвае свае функцыі. Акрамя таго праца ў такім рэжыме дазволіць праверыць узровень кваліфікацыі персаналу.

Пасля завяршэння пробнай эксплуатацыі распачнецца доследна-прамысловая эксплуатацыя. Для гэтага ЧАЭС неабходна атрымаць адпаведны дазвол. Доследна-прамысловая эксплуатацыя будзе доўжыцца не больш за адзін год, пасля чаго ЧАЭС атрымае ліцэнзію і прыступіць да эксплуатацыі саркафагу і дэмантажы нестабільных канструкцый аб’екта «Сховішча», гаворыцца ў паведамленні.

Hавiны
Чарнобыль. Усё самае важнае з 1986-га да 2019 года. ТАЙМЛАЙН
2019.04.26 13:16

СК belsat.eu

Стужка навінаў