На change.org з'явілася петыцыя, стваральнікі якой заклікаюць МВФ не даваць крэдыт Беларусі


Стваральнікі петыцыі патрабуюць спыніць усе перамовы і кансультацыі паміж МВФ і кіраўніцтвам Беларусі да часу пакуль не вызваляць усіх мірных дэманстрантаў, якіх затрымалі падчас шэрагу акцый супраць дэкрэту №3.

Пад заклікам не фінансаваць цяперашнія ўлады Беларусі падпісаліся ўжо больш за дзве тысячы чалавек. Петыцыя на беларускай, расейскай і ангельскай мовах размешчаная на change.org.

Адзін са стваральнікаў петыцыі Дзяніс Казакевіч у каментары belsat.eu піша, што фінансавае падтрыманне рэжыму Аляксандра Лукашэнкі звонку закранула многіх. З-за нулявой эфектыўнасці крэдыту цяпер і пазнейшых пазыкаў праз крэдыт ад МВФ (калі яго дадуць) прывядзе да пагаршэння эканамічнай сітуацыі ў краіне, дадае ён.

«Вельмі многія падпісанты адзначылі, што аддаваць крэдыты, якія не прыносяць карысць краіне, прыйдзецца наступным пакаленням беларусаў. То бок, у будучага легітымнага кіраўніцтва Беларусі будзе падвойная нагрузка: неабходна будзе перазапусціць разбураную эканоміку, але пры гэтым прыйдзецца выплачваць пазыку па выдаткаваным марна крэдытах», – напісаў Дзяніс Казакевіч.

Менск вядзе перамовы пра новы крэдыт МВФ на $ 3 млрд прыкладна пад 2,3% тэрмінам на 10 гадоў. 20 снежня ў інтэрвʼю Reuters прэмʼер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў паведаміў, што перамовы праходзяць канструктыўна, але засталіся дзве складаныя групы пытанняўаб змене тарыфаў ЖКГ і аб удасканаленні працы дзяржсектара эканомікі.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў