На будаўніцтва АЭС у наступным годзе выдадуць трыльён рублёў


Дэпутаты парламента прынялі бюджэт на наступны год, у якім долар ацэнены ў 43 расейскіх рублі, а кошт нафты – 83 долара за барэль.

На будаўніцтва інфраструктуры АЭС у наступным годзе пойдзе больш грошай, чым на будаўніцтва дарог і меліярацыю. Пра гэта паведаміў міністр фінансаў Уладзімір Амарын.

«Асобнымі кірункамі дзяржінвестпраграмаў вылучаныя: дарожнае будаўніцтва – на яго накіроўваецца 649 млрд рублёў з ростам на 37 % да бягучага года, на будаўніцтва меліярацыйных сістэмаў накіроўваецца 517 мільярдаў рублёў, з ростам 19 %, на будаўніцтва інфраструктуры атамнай электрастанцыі – больш за трыльён рублёў», – перадае словы міністра «Еўрарадыё».

На сённяшні дзень курс долара складае больш за 55 расейскіх рублёў, а кошт на нафту на сусветных біржах ужо меншы за 61 долар за барэль.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў