На Br 1 млрд зменшыліся актывы. Ермакова распавяла пра будучыню «Белгазпрамбанку»


Новае кіраўніцтва «Белгазпрамбанку» будзе сфармаванае ў снежні, распавяла Надзея Ермакова, піша БелТА.

Надзея Ермакова зазначыла, што адток укладаў насельніцтва ў банку спыніўся.

«Ён спыніўся даўно, і сітуацыя не горш, чым у цэлым у банкаўскай сістэме краіны», – заўважыла Надзея Ермакова.

Яна не звязвае адток укладаў з сітуацыяй у банку і ўвядзеннем часовай адміністрацыі.

Белгазпромбанк.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Як сказала Ермакова, цяпер банк працуе ў нармальным рэжыме. Адзінае, давялося скараціць аб’ёмы – дзесьці на Br 1 млрд зменшыліся актывы.

«Гэта звязана з тым, што скараціліся крыніцы фінансавання і крэдытавання. А так, жыццё працягваецца. Банк атрымаў прыбытак. За 10 месяцаў план па прыбытку трохі нават перавыкананы», – падкрэсліла Ермакова.

Hавiны
Затрыманы адзін з кіраўнікоў «Сумленных людзей» Шапаткоўскі
2020.08.05 14:52
  • Праблемы ў «Белгазпрамбанку» пачаліся 11 чэрвеня – праз месяц пасля таго, як пра свае прэзідэнцкія амбіцыі заявіў цяпер ужо былы кіраўнік банку Віктар Бабарыка. Больш за 20 чалавек, уключаючы самога прэтэндэнта, праходзяць па крымінальнай справе. Іх абвінавачваюць у адмыванні грошай, ухіленні ад платы падаткаў, ашуканстве, дачы і атрыманні хабару.
  • Ад 15 чэрвеня Нацбанк увёў у «Белгазпрамбанку» уласную адміністрацыю. Зараз на чале аднаго з найбуйнейшых прыватных банкаў краіны стаіць Надзея Ермакова.
  • Акцыянеры «Белгазпрамбанку» лічаць, што адміністрацыю банку змянілі незаконна.

AA belsat.eu

Стужка навінаў