На большай частцы Беларусі чакаюцца дажджы


У сераду, 7 жніўня, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы краіны дажджы, у асобных раёнах навальніцы і моцныя дажджы. Вецер паўднёва-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Максімальная тэмпература паветра 19-24 градусаў, па поўдні – да 28-і.

Паводле Белгідрамету, 8 жніўня на большай частцы тэрыторыі краіны дажджы, месцамі моцныя. Удзень у асобных раёнах навальніцы. Вецер паўднёвы, днём з пераходам на заходні парывісты, удзень месцамі моцны парывісты. Ноччу 12-18 градусаў, удзень – 16-23, на Гомельшчыне – 24-28.

Аб’ектыў
«Летам я не задаволена». Беларусы хочуць цеплыні, але яе не будзе і ў жніўні
2019.08.04 22:18

9 жніўня ноччу месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Уночы ў асобных раёнах па ўсходзе моцныя дажджы. Удзень месцамі навальніцы. Вецер заходні парывісты, ноччу месцамі па ўсходзе моцны парывісты. Ноччу 10-15 градусаў, удзень – 18-24, па поўдні – 25-27.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў