На білбордзе пра Скарыну паблыталі стагоддзе і зрабілі 4 памылкі


Білборд, прысвечаны Году культуры, усталяваны на скрыжаванні вуліц Першамайскай і Пуліхава ў Менску. Памылку ў надпісе заўважылі пільныя гараджане.

На ім напісана: «Помнік Францыску Скарыне, асветніку і грамадскому дзеячу XV стагоддзя ў Менску».

Паводле даследнікаў, беларускі першадрукар нарадзіўся каля 1490 года, то бок асветніцкую дзейнасць ён вёў ужо ў XVI стагоддзі.

Праект распрацоўваўся ў «Менскрэкламе». Працаўніца агенцтва паведаміла, што матэрыялы зацвярджалі ў аддзеле ідэалогіі Менгарвыканкаму і хіба не паставілі адну лічбу. Дзяўчына паабяцала, што памылку выправяць.

Гэта не адзіная памылка на білбордзе. Усяго іх чатыры. Правільны тэкст павінен выглядаць так: «Помнік Францыску СкарынУ, асветніку і грамадскАму дзеячу XVI стагоддзя, У Менску».

ДР belsat.eu паводле onliner.by, euroradio.by

Стужка навінаў