На Берасцейшчыне ў вёсцы па вуліцах бадзяўся слон


Незвычайнае паведамленне паступіла ў дзяжурную службу Кобрынскага РАУС, што не Берасцейшчыне. Жыхарка вёскі Вялікія Лепясы распавяла міліцыянтам, што ў вёсцы Ляскава па гравійнай дарозе ходзіць слон, паведамляе прэсавая служба МУС.

Супрацоўнікі ДАІ сумесна з участковым інспектарам, якія прыбылі на месца здарэння, сапраўды пабачылі вялізнага слана, які бадзяўся ўздоўж дарогі і палохаў мясцовых жыхароў.

Побач знаходзіўся прадстаўнік цырка «Дзіва» – арганізацыі-ўладальніка жывёліны. Ён растлумачыў, што каля вёскі Імянін ў іх маецца тэрыторыя, дзе знаходзяцца цыркавыя жывёлы, якія чакаюць мытнага афармлення. А гэты слон проста пасецца. Сёння раніцай ён зламаў плот і выйшаў у вёску.

Фота: t.me/s/pressmvd

У гэтым выпадку абышлося без здарэнняў. Супрацоўнікі міліцыі дапамаглі вярнуць жывёліну назад у загон.

Амаль 5 тысячаў беларусаў падпісаліся за прапановы зоаабаронцаў да закону «Аб абыходжанні з жывёлінамі»

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары