На Берасцейшчыне міліцыянты спынілі нецвярозага кіроўцу пры дапамозе зброі


24 лютага 2018 гадоў ў ходзе нагляду за бяспекай дарожнага руху на тэрыторыі Пінскага раёна, інспектарам ДПС Пінскага РАУС і міліцыянерам АМАП УУС Берасцейскага аблвыканкама была атрымана інфармацыя аб тым, што ў напрамку в.Пасенічы Пінскага раёна, рухаецца аўтамабіль маркі «Форд Сіера», кіроўца якога, магчыма, нецвярозы.

Праваахоўнікі выехалі на месца і выявілі падобны па прыкметах аўтамабіль, які не рэагаваў на патрабаванні спыніцца і працягнуў рух на вялікай хуткасці ў напрамку аўтадарогі М- 10 «Кобрын-Пінск-Гомель».

Падчас пераследу міліцыянты выкарыстоўвалі гучную сувязь і ўключылі сірэну, але парушальнік не спыняўся. Паводле міліцыі, такімі паводзінамі ён стварыў небяспеку на дарозе.

Міліцыянтамі АМАП для прымусовага спынення давялося выкарыстаць табельную зброю. Зроблены два папераджальныя стрэлы ў паветра і тры прыцэльныя стрэлы па колах машыны, адзін з якіх пабіў задняе левае кола аўтамабіля. Каля 01.20 гадзін каля в. Аснежыцы кіроўца спыніўся і быў затрыманы.

Пабітае кола машыны правапарушальніка, фота прэс-службы ДАІ

Парушальнікам апынуўся 27-гадовы жыхар аграгарадку Парахонск, ён быў нецвярозы. У дачыненні да яго распачалі адміністратыўную справу.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў