27 жніўня віцэ-прэм’ер Міхаіл Русы сустрэўся з Віцянісам Андрукайцісам, еўрапейскім камісарам у пытаннях аховы здароўя і бяспекі спажывецкіх прадуктаў.
Падчас сустрэчы прадстаўнік беларускага ўраду паведаміў, што еўрапейскія інспектары наведалі 5 беларускіх птушкафабрык, якія прэтэндуюць на сертыфікацыю і права пастаўляць курынае мясе ў ЕЗ.
«Мы адкрытыя і гатовыя вырашаць многія пытанні, у тым ліку тыя, якія ставяцца Еўразвязам, – па АЧС [афрыканская чума свіней. – Заўв. Belsat.eu] і іншых напрамках», – адзначыў Міхаіл Русы.
У красавіку міністр сельскай гаспадаркі Расеі Аляксандр Ткачоў заявіў, што Беларусь «хавае» успышкі афрыканскай чумы свіней на тэрыторыі краіны.