На беларускі аўкцыён выставілі юрыдычную справу Януковіча


Адна са старонак дакументу.
Фота: Ay.by

На аўкцыёне Ay.by выставілі дакументы былога прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча, які пакінуў краіну ў 2014 годзе ў выніку Рэвалюцыі годнасці.

За Br 49 тыс. прапануецца купіць банкаўскую юрыдычную справу з копіяй пашпарту экс-прэзідэнта Украіны. На дакументах ёсць подпісы самога Віктара Януковіча.

Прадавец з Бранскай вобласці Расеі запэўнівае ў 100-адсоткавай сапраўднасці дакументаў.

«Толькі бяспечная ўгода ды поўная канфідэнцыйнасць», – заяўляе ўладальнік.

Аб’ектыў
Шостая гадавіна расстрэлаў на Майдане
2020.02.20 22:34

Віктар Януковіч кіраваў Украінай у 2010-2014 гадах. Ён вымушаны быў пакінуць краіну і ўцячы ў Расею праз Рэвалюцыю годнасці.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў