На «Беларуськаліі» загінуў рабочы


53-гадовы машыніст горнавымальнай машыны быў смяротна траўмаваны пры выкананні буравых працаў. Трагічны выпадак здарыўся 12 ліпеня. Праводзіцца правяранне. Паводле папярэдніх звестак, рабочы не прытрымліваўся тэхнікі бяспекі.

За апошні час гэта ўжо трэці няшчасны выпадак на прадпрыемстве.

22 чэрвеня рабочы, які знаходзіўся ў шахце, не даў рады з кіраваннем транспартным сродкам. У выніку атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці і быў шпіталізаваны.

2 лістапада мінулага года падчас выканання планавых горных працаў на адным з участкаў рудніка 3-га рудаўпраўлення ААТ «Беларуськалій» адбыўся выбух прыроднага метану, у выніку чаго загінуў мацавальнік прадпрыемства.

А летась 9 чэрвеня 27-гадовы рабочы загінуў пасля падзення на яго металёвай канструкцыі.

Абрушэнне металаканструкцый спыніла канвеер на «Беларуськаліі»

ААТ «Беларуськалій» – адзін з найбуйнейшых вытворцаў і экспарцёраў угнаенняў у свеце. Прадпрыемства ўключае чатыры рудаўпраўленні, а таксама дапаможныя і абслугоўваючыя падраздзяленні.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў