На беларуска-польскай мяжы знайшлі бомбу. Працу пункту «Брузгі» прыпынілі, але ўжо аднавілі


Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі паведамляе пра часовыя праблемы з афармленнем ў пункце пропуску «Брузгі», што знаходзіцца на польска-беларускай мяжы.

Беларускія памежнікі са спасылкай на польскі бок паведамляюць, што 6 траўня ў сумежным пункце пропуску «Кузніца» (з боку Беларусі – «Брузгі») пры правядзенні працаў па яго рэканструкцыі выяўленая бомба часоў Другой сусветнай вайны.

«У сувязі з гэтым у пункт пропуску выкліканыя польскія экстранныя службы, а таксама спынена афармленне ў абодвух напрамках. Аб аднаўленні працы пункта пропуску «Кузніца» будзе паведамлена дадаткова», – адзначае прэс-служба памежнага камітэту.

На 13:30 па беларускім часе пункт пропуску аднавіў працу ў штатным рэжыме, паведамляецца на сайце памежнага камітэту. Бомбу вывезлі з пункту пропуску. Пры гэтым чарга з аўтамабіляў на мяжы захоўваецца.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў