На беларуска-польскай мяжы затрыманы журналіст Чудзянцоў


Журналіст Раман Пратасевіч, паведаміў у сацсетках, што Уладзімір Чудзянцоў быў затрыманы пры перасячэнні мяжы з Польшчай 21 лістапада.

Затрыманне, паводле інфармацыі Пратасевіча, адбылося на чыгуначным пункце пропуску Берасце-Тэрэспаль, на беларускім баку.

UPD2. Вову задержали якобы за наркотики. Перед границей он отлучился в туалет, оставив сумку с вещами, а таможенники…

Opublikowany przez Romana Protasevicha Piątek, 22 listopada 2019

«Учора Уладзімір папярэдзіў мяне, што едзе ў Польшчу па нейкіх сваіх справах, мае польскую сімку. Але на мяжы сувязь з ім абарвалася. У мяне атрымалася высветліць, што цяпер ён знаходзіцца ў ІЧУ Ленінскага раёна Берасця, нічога пра прычыну затрымання ў міліцыі не сказалі», – распавёў Раман у каментары belsat.eu

Афіцыйнага пацверджання затрымання на дадзены момант няма. Тэлефон ІЧУ ў Берасці не адказвае. Са сваякоў у Чудзянцова ў Беларусі толькі пажылая мама, якая не ведае пра тое, што здарылася.

Раман Пратасевіч сцвярджае, што яны не былі блізкімі сябрамі, але час ад часу камунікавалі пасля знаёмства ў 2012 годзе.

  • Уладзімір Чудзянцоў у апошнія гады працаваў фрылансерам, вёў уласны сайт by24.org Раней ён быў карэспандэнтам TUT.by, аднак у 2012 годзе быў звольнены са скандалам. У красавіку 2016 году ў Чудзянцова правялі вобшук, канфіскавалі ўсю тэхніку і ўзялі падпіску аб неразгалошванні. У чым канкрэтна вінавацілі тады Чудзянцова і як развівалася справа – няясна. Падчас суду над Тарасам Аватаравым у тым жа красавіку 2016-га Чудзянцоў даваў паказанні ў ролі сведкі, казаў, што перадаваў Аватараву 100 долараў «на дапамогу добраахвотнікам».

КА belsat.eu

Стужка навінаў